Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение.
У чэрвені
Прыгожы свет у чэрвені. Над лугам пасля цёплага дажджу зіхаціць прыгожая вясёлка. У небе плывуць лёгкія аблачынкі.
У агародзе паспелі салодкія клубніцы. Духмяныя ягадкі самі ў роце растаюць. На сонечнай паляне просяцца ў вядзерца чырвоныя сунічкі. Пахаваліся ў мох жоўтыя лісічкі. На лузе, у полі, у лесе цвітуць кветкі. Іх водар вабіць усіх. Над кветкамі лётаюць пчолкі і збіраюць нектар. Восенню яны пачастуюць нас салодкім мёдам. (68 слоў)
Мы з братамі падышлі да ракі. Раптам у крапіве нехта запыхкаў, затупаў. Я расхінуў галінкай крапіву і ўбачыў вожыка. Ён скруціўся ў клубочак. Мы прынеслі вожыка дамоў. Ён застаўся жыць у нас. Днём звярок хаваўся пад лаўку. Ноччу ён тупаў па хаце. Вожык стаў сваім у нашай сям’і. Усе кармілі звярка, даглядалі. Потым ён сам пачаў лавіць мыіпэй. (70 слоў)
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение.
Птушаня
Настачка спяшалася ў краму. Каля парку яна заўважыла дзіўны камячок. Гэта была птушка. Дзяўчынка забылася пра краму. Яна ўзяла птушку ў рукі і пабегла дамоў. Тата ў Настачкі працуе ветэрынарам. Ён пазнаў птушаня шэрай савы. Тата пакарміў птушачку кавалачкамі мяса. 3 гэтага часу спраў у Настачкі прыбавілася. Яна карміла птушаня, мяняла яму ваду, чысціла клетку. Улетку паехалі ўсёй сям’ёй у вёску да бабулі. Там птушку адпусцілі жыць у лес. (70 слоў)
Паводле А. Вашчанкі.
Паведаміць пра налісанне слоў ветэрынарам, улетку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение.
Францішак Скарына
Францішак Скарына нарадзіўся ў горадзе Полацку. Вучыўся ў Полынчы і ў Італіі. Ён сваім жыццём і працаю ўзбагаціў нашу гісторыю, наш сённяшні дзень. Францішак Скарына першы выдаў друкаваную кнігу на беларускай мове.
Людзі памятаюць славутага першага друкара. На яго радзіме кожны год праводзіцца свята кнігі. Дарагое нам імя ўвекавечана ў назвах вуліц, бібліятэк, друкарняў.
А ў Полацку ёсць цудоўны помнік. Велічна стаіць Францішак Скарына* нібы вярнуўся здалёк на Бацькаўшчыну. (71 слова)
Паводле А. Клышкі.
Паведаміць пра напісанне слоў здалёк, Бацькаў-
шчыну.
Паведаміць пра пастаноўку коскі ў апошнім сказе.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение.
Свята мурашак
Сонца паспела абсушыць зямлю. Палянкі і сцяжынкі прасохлі. Падсохлі лясныя ўскраіны. Першы раз пасля зімы мурашкі выйшлі на святло, на сонца. Што робіцца каля бярозы і на самой бярозе! Адіпарэпанага камля да самай вяршыні сядзяць, паўзуць, куляюцца мурашкі. Чаму ж кінуліся яны на бяроау? Па жылах дрэва пайшоў салодкі сок . Мураш кі спяшаюцца паласавацца ім. Дзень і нюч смокчуць яны салодкую вільгаць. Шуміць пад бярозаю свята мурашак. (69 слоў)
Паводле К. Кірэенкі.
Паведаміць пра значэнне слоў парэпаны (патрэска- ны, палопаны), вільгаць (рус. влага).