Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. У чэрвені
Прыгожы свет у чэрвені. Над лугам пасля цёплага дажджу зіхаціць прыгожая вясёлка. У небе плывуць лёгкія аблачынкі.
У агародзе паспелі салодкія клубніцы. Духмяныя ягадкі самі ў роце растаюць. На сонечнай паляне просяцца ў вядзерца чырвоныя сунічкі. Пахаваліся ў мох жоўтыя лісічкі. На лузе, у полі, у лесе цвітуць кветкі. Іх водар вабіць усіх. Над кветкамі лётаюць пчолкі і збіраюць нектар. Восенню яны пачастуюць нас салодкім мёдам. (68 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка».
Паведаміць пра напісанне слова нектар.