Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
3 поўнымі кошыкамі грыбоў сябры вярталіся дамоў. Сярод дубоў стаяла маленькая'альтанка. Яны прыселі адпачыць.
Памацнеў вецер. Неба зацягнулі шэрыя хмары. Трэба спяшацца ў вёску. Раптам хлапчукі заўважылі вавёрачку. Яна скокнула на дуб. У зубах гаспадынька трымала жолуд. Вавёрка схавала яго ў дупло, паскакала далей.
Дупло знаходзілася нізка над зямлёй. Хлопчыкі вырашылі дапамагчы звярку. Яны пачалі збіраць жалуды і складваць у кладоўку. Вось будзе сюрпрыз для вавёрачкі! (70 слоў)
Паводле Я. Галубовіча.
Паведаміць пра значэнне слова альтанка (крыты лёгкі будынак для адпачынку, рус. беседка).