Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Летам кожную раніцу Цімошка і Пятрок спяшаюцца да знаёмага садоўніка. Дзед Міхась прыветна ўсміхаецца хлопчыкам. Ён шчыра вітае сваіх памочнікаў. Гэты сад дзядуля клапатліва ўзгадаваў сваімі рукамі. Некалі тут была пустка. а цяпер растуць яблыні і грушы.
Хлопчыкі набіраюць поўныя вядзерцы вады і паліваюць маладзенькія дрэўцы. Струменьчыкі вады зіхацяць і пераліваюцца на сонцы цудоўнай вясёлкай. Восенню сад дасць новы ўраджай, пачастуе маленькіх садоўнікаў смачнымі пладамі. (66 слоў)
Паводле М. Даніленкі.
Паведаміць пра значэнне слова пустка (незабудаваны, запушчаны ўчастак зямлі, пустыр).
Паведаміць пра напісанне слоў ўсміхаецца, пустка.
Паведаміць пра пастаноўку коскі ў пятым сказе.