Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Летам луг нагадвае казачнае царства кветак. Якіх толькі красак тут няма!
Вітаюць усмешкай летні дзень бялюткія рамонкі. Здалёку мільгаюць чырвонымі іскрынкамі смолкі. У густой траве схаваліся фіялетавыя званочкі. Сціпла схіляюць галоўкі пяшчотныя васількі. Каля белай і ружовай канюшыны танцуюць нястомныя матылькі і працавітыя пчолы.
Не злічыць вершаў і казак прысвечаных кветкам на летнім лузе. Кветкі — шчаслівая ўсмешка кароткага лецейка. Яны дораць людзям сваю прыгажосць. (67 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Паведаміць пра значэнне слова смолка (лугавая рас- ліна з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцёбламі).
Паведаміць пра напісанне слоў здалёку, фіялетпавыя.
Паведаміць пра пастаноўку коскі ў восьмым сказе і працяжніка ў перадапошнім сказе.