Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Арлан
Арлан павольна расправіў крылы і цяжка ўзняўся з дрэва. Ён паступова пачаў набіраць вышыню. Крылы падымалі яго ўсё вышэй і вышэй. Арлан рабіў у паветры круг за кругам. Кожны круг рабіўся ўсё шырэйшым. Якім прыгожым і поўным сілы быў яго палёт! Не было ніводнага лішняга руху. Арлан набраў патрэбную вышыню і раптам перастаў узмахваць крыламі. Цяпер ён быццам плыў высока над зямлёй.
Арлана называюць майстрам вышэйшага пілатажу. (68 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Паведаміць пра значэнне слова пілатаж (майстэр- ства палёту).
Паведаміць пра напісанне слоў ніводнага, піла- тажу..