Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Купалле
За вёскай чуліся вясёлыя песні. Спявалі дзяўчаты і хлопцы. Яны сабраліся на Купалле.
Ночіахінула бераг ляснога возера. У небе зіхацелі яркія зоркі. На пясчаным беразе гарэла вялікае вогнішча. Яго чырвонае полымя адбівалася ў роўнай воднай гладзі. Праз агонь скакалі хлопцы і дзяўчаты. Было весела і хораша. Дзяўчаты пускалі вянкі на ваду. Хутка прайшла летняя ноч. Усе нагуляліся і разышліся. Стала ціха на лясным возеры. (65 слоў)
Паводле А. Вольскага.
Паведаміць пра значэнне слова ахінуць (накрыць). Паведаміць пра напісанне слоў Купалле, пясчаным.