Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
У вялікім горадзе з поспехам выступаў знакаміты цыркавы артыст. Ён пад музыку выконваў складаныя практыкаванні на кані. Пасля выступлення на арэне заставалася нібыта згубленая срэбная падкова.
Знайсці падкову заўсёды лічылася добрай прыкметай. I гэты незвычайны падарунак артыст падносіў самаму ўважліваму гледачу.
А як парадаваць дзяцей? Артыст падрыхтаваў хлопчыкам і дзяўчынкам цыркавое выступленне поні. Срэбная падкоўка поні даставалася таму маленькаму гледачу, які яе заўважыў. (65 слоў)
Паводле I. Шахрая.
Паведаміць пра значэнне слова падкова (дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання). Паведаміць пра напісанне слоў нібыта, незвычайны. Паведаміць пра пастаноўку коскі ў апошнім сказе.