Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Ці заўважалі вы прыгажосць летняга вечара? Усюды кладуцца цені. Сонечныя промні асвятляюць і пабудовы, і дрэвы, і жыта ў полі. Жаваранак апускаецца з вышыні, *трапечацца нізка над галавою. Ён ужо адчувае блізкі надыход ночы.
Дзяўчаты вяртаюцца з поля з букетамі. А ў букетах сінія званочкі, жоўтая медуніца, гарошак.
Сонца ўжо схавалаея за небасхіл. Яно шле развітальнае святло. У небе высока загарэлася, заміргала зорка. Дзень скончыўся. (67 слоў)
Паводле М. Лупсякова.
Паведаміць пра значэнне слова трапятацца (пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць).
Паведаміць пра напісанне слоў трапечацца, адчувае, небасхіл.