Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Вогненны лётчык
Ішоў пяты дзень вайны. Вораг лютаваў. Гарэлі гарады і вёскі. Капітан Мікалай Гастэла атрымаў заданне разбамбіць танкавую калону фашыстаў.
3 аэрадрома ўзляцелі самалёты. Па шашы павольна паўзла калона нямецкіх танкаў. На іх пасыпаліся бомбы. Цяжкае заданне было выканана. Але полымя ахапіла самалёт. Заставалася адно імгненне на роздум. Мікалай Гастэла накіраваў палаючы самалёт на варожыя танкі.
Да помніка мужнаму экіпажу людзі часта прыносяць кветкі. (65 слоў)
Паводле У. Ліпскага.
Паведаміць пра напісанне слоў вогненны, Гастэла, палаючы.