Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Чароўнае возера Нарач
Возера Нарач лічыцца жамчужынай Беларусі. Чыстае неба адбіваецца ў яго празрыстай вадзе. Сонца цэлымі днямі пазірае ў нарачанскае люстра. Начамі ў ім любуюцца на сябе зоркі. Бераг возера вартуюць сосны. Майскімі днямі каля Нарачы кукуюць зязюлі. Шмат каля возера салаўёў. Як яны любяць спяваць у маі! Цудоўныя мелодыі іх спеваў пералятаюць праз усю Нарач.
Хто хоць раз пабываў на возеры Нарач, той палюбіць яго на ўсё жыццё. (69 слоў)
Паводле У. Ліпскага.
Паведаміць пра напісанне слова нарачанскае. Паведаміць пра пастаноўку коскі ў апошнім сказе.