Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Петрык выконваў татава даручэнне. Падворак зарос травой, а каля агароджы разрасліся кусты. Гэтыя кусты каля суседскага плота і высякаў Петрык.
Раптам хлопчык заўважыў два маленькія клёнікі. Яны раслі побач, былі невысокімі і тоненькімі. Пеця акуратна высек вакол іх кусты, прыбраў ламачча. Цяпер клёнікі цягнуліся кожнай галінкай утору. Яны шапацелі лісткамі, дзякавалі за шчыры клопат. А Петрык радаваўся, што заўважыў іх. Няхай дрэўцы растуць на волі, набіраюцца сілы. (69 слоў)
Паводле М. Слівы.
Паведаміць пра значэнне слова падворак (частка двара паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі). Паведаміць пра напісанне слоў суседскага, невысокімі, угору. Паведаміць пра пастаноўку косак у другім і перадапошнім сказах.