Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Чырвоныя ліхтарыкі
У ціхі сонечны дзень я сабраўся па журавіны. 3 нізіны пацягнула вільготным паветрам. Тут ляжала цёмнае балота.
У промнях сонца бліснулі чырвоныя агеньчыкі журавін. Яны нібы купаюцца ў промнях вераснёўскага сонца. Чырвонымі ліхтарыкамі будуць гарэць яны да самага снегу.
Кожны дзень на балота прылятаюць шпакі, дразды, сойкі. Яны любяць ласавацца ягадамі. А потым сядуць на голлі і спяваюць песеньку лагоднаму сонейку і шчодраму верасню. (66 слоў)
Паводле М. Бусько.
Паведаміць пра адсутнасць коскі ў першым сказе.