Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Дзень выдаўея цёплы, ласкавы. Шчыра ўсміхаецца з неба веснавое сонейка. Бягуць, перазвоньваюцца з дрэвамі і кустамі ручайкі. А лес шапоча, звініць, спявае! Усе гукі зліваюцца ў адзін казачны хор.
У такі час цяжка ўсёдзець дома. Хочацца паслухаць галасы вясновых птушак, палюбавацца першымі кветкамі.
Узгорак усыпаны блакітнаватымі пралескамі. Кветкі ствараюць казачны малюнак вялікага дывана з пралесак. На душы становіцца лёгка і светла ад сустрэчы з блакітным дзівам. (68 слоў)
Паводле У. Шайдава.
Паведаміць пра напісанне слоў ўсміхаецца, звініць.