Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Дзядоўнік
У маім двары ёсць кует дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам. Летам дзядоўнік цвіце малінавымі кветкамі. Тады да яго не падступішся. Ён абавязкова ўколе. Восенню дзядоўнік робіцца шэрым. На ім з’яўляюцца калючыя шарыкі. Я шмат разоў чапляўся за яго, выскрабаў калючкі. Хацеў нават выкапаць той куст.
Але аднойчы зімой куст нібы расцвіў яркімі кветкамі. Толькі тыя кветкі пырхалі і шчабяталі. Гэта шчыглы і снегіры абляпілі куст. Яны карміліся семечкамі дзядоўніку. (70 слоў)
Паводле В. Хомчанкі.