Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Ласка
Прыгожае імя далі нашы продкі гэтаму звярку. Ды і сам ён вельмі прыгожы. На спіне ў ласкі карычневае футра. На жывоціку яно белае. А зімой увесь звярок становіцца белым.
Ад ласкі ніводная мыш не ўцячэ. Самая глыбокая нара не ўратуе мышку. Ласка добра палюе на зямлі і ў норах. Сваё гняздо звярок будуе ў дуплах старых дрэў. Часам ён селіцца пад падлогаю ў хаце. Людзі рады такому суседу. (70 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Паведаміць пра напісанне слова ніводная.