Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Чомга
Я ўбачыў птушку. У яе была маленькая галава на доўгай шыі. На галаве тырчалі ззаду пучкі пер’я. Яны былі падобныя на чорныя рожкі ці вушкі. Вакол шыі тапырыўся каўнёр рыжага колеру. Шчокі, шыя і ніжняя частка тулава былі белыя. Спіна ў птушкі бурая. Пляскатыя лапы былі без плавацельных перапонак. Шырокія пальцы птушкі былі нібы абшыты скуранымі шматкамі. Такіх лап, каўняра і рожкаў няма ў іншых птушак. Гэта была чомга. (69 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Паведаміць пра значэнне слоў пляскаты (плоскі), шматок (кавалачак).
Паведаміць пра напісанне слова ззаду.