Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Вясна прыйшла
Адшумела завеямі і сцюжамі зіма. Усё вышэй падымаецца вясновае сонейка. Усюды ажываюць тысячы гаманлівых ручайкоў. Снегавая вада з шумам бяжыць па барознах, па каляінах дарог. Снег сыходзіць дружна. Выглядаюць на палях чорныя праталіны. Лёд на рацэ ўзняўся і пачарнеў. Яго падточвала вада з палёў і лугоў.
На світанні пачаўся крыгаход. Пацямнелыя крыгі сутыкаліся адна з адной. Яны сунуліся па вадзе ледзяным полем. На рацэ стаяў страшэнны гул. (69 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка».
Паведаміць пра напісанне слова тысячы.