Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Рабіну пасадзіў мой тата. Я вельмі люблю назіраць за ёй.
Вясной яе бледныя пупышкі ператвараюцца ў лісце. Яно нагадвае далонь чалавека. У маі на дрэве з’яўляюцца пухнатыя суквецці. Рабіна стаіць тады прыгожая, урачыстая. Потым надыходзіць лета. Замест суквеццяў з’яўляюцца гронкі ягад. Зялёныя ягады пачынаюць ружавець, чырванець. У верасні рабіна шапаціць сухой лістотай. А гронкі чырванню гараць на сонцы. У маразы ўспамінаюць пра рабіну вераб’і і сініцы. (68 слоў)
Паводле Т. Мушынскай.
Паведаміць пра значэнне слова суквецце (верхняя частка сцябла расліны са збліжанымі кветкамі).
Паведаміць пра напісанне слоў суквецці (суквеццяў), замест.