Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Развітанне з роднымі мясцінамі
Любоў да родных мясцін у чалавека моцна адчуваецца пры развітанні. Ёсць гэта пачуццё і ў птушак.
На Беларусі жораў жыве на глухіх балотах і ў рэдкіх лясах. Багацці паўднёвых краін не паланілі яго. 3 надыходам восені цяжка разлучаецца ён з мілымі сэрцу !краявідамі. Высока ў небе робіць развітальны круг жураўліная сям’я. Далёка разносіцца сумнае курлыканне.
Няма нічога даражэйшага за сваю родную зямлю! (66 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі.
Паведаміць пра значэнне слова краявід (малюнак, які адлюстроўвае віды прыроды). Паведаміць пра напісанне слова адчуваецца.