Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Гэтую кветку называюць сном. Яна цвіце разам з пралескамі. Расце кветка-сон на пясчанай зямлі. Яна любіць таксама бор. Схіліць сваю галоўку і прыслухоўваецца да наваколля. Недзе ў першай рэдкай зеляніне кукуе зязюля. Ціха шумяць сосны. Спяваюць берасцянкі. Кветка-сон слухае гэтыя песні. Часам пачуецца гучнае ржанне коней. Яно палохае птушак. Перарываецца голас зязюлі. На бярозах дрыжаць зялёныя лісточкі. Толькі кветкасон спакойна ўглядаецца ў маладыя зялёныя зараснікі. (66 слоў)
Паводле В. Віткі.
Паведаміць пра напісанне слоў кветка-сон, пясчанай, таксама. Паведаміць пра адсутнасць коскі ў шостым сказе.