Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Буслінае гняздо
Пачалася радасная пара. Усё навокал ажыло. Дрэвы разлапушыліся лістамі. Скрозь лісце не магло прабіцца сонца. А на верхавіне высокай таполі пасяліліся буслы. Сусед Адам з сынам замацавалі на дрэве старое кола. Прыляцелі буслы і зрабілі на ім гняздо. Сталі яны жыць сярод людзей. Кожны дзень яны кружылі над хатамі. Часам буслы спускаліся на падворак. Яны важна і спакойна хадзілі сярод курэй. Толькі адзін певень хваляваўся. (67 слоў)
Паводле В. Віткі.
Паведаміць пра значэнне слова падворак (частка двара паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі). Паведаміць пра напісанне слова скрозь.