Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Расла на ўзлессі каліна. Яна доўга была непрыкметнай. I вось дрэўца зацвіло белым цветам. Яму зайздросцілі ўсе суседнія дрэўцы. Але хутка прайшло лета. Надышла восень. 3 дрэў пачало асыпацца лісце. Толькі сосны ды яліны заставаліся зялёныя. Цяпер яны будуць самыя прыгожыя. Апалі лісточкі і з каліны. Ярчэй заззялі чырвоныя ягады. Людзі праходзілі міма. Каля каліны яны абавязкова спыняліся. Людзі доўга стаялі і любаваліся самым прыгожым дрэвам. (67 слоў)
Паводле А. Васілевіч.
Паведаміць пра значэнне слова ўзлессе (край лесу). Паведаміць пра напісанне слоў непрыкметнай, заззялі.