Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Вавёрка
Восенню вавёркі кормяцца арэхамі, рыхтуюць запасы на зіму. Арэхі, жалуды вавёрка хавае ў дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад каранямі дрэў. У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем.
Вавёрка нарыхтоўвае сабе запасы грыбоў. Яны сохнуць на сучках дрэў. Зімой грыбы спатрэбяцца звярку.
Вавёрка — дбайная і клапатлівая гаспадыня. (66 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Паведаміць пра напісанне слова дбайны (старанны).
Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў апошнім сказе.