Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Пад старой ліпай расцвіла маленькая фіялка. Прыгожыя матылькі кружыліся толькі над высокімі кветкамі. I таму фіялка'самотна цвіла ў густой траве.
Раптам над кветкай загула працавітая пчала. Яе прывабіў цудоўны пах фіялкі. Ён самы чароўны з усіх ранніх кветак. Пчала апусцілася на сінія пялёсткі. Праз імгненне з кропелькай духмянага нектару яна паляцела ў вулей.
Маленькая фіялка павесялела. Яна адчула сябе самай шчаслівай на веснавой зямлі. (66 слоў)
Паводле К. Каліны.
Паведаміць пра значэнне слова самотна (сумна, журботна).
Паведаміць пра напісанне слоў фіялка (фіялкі), ранніх, нектару, адчула.