Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Амаль кожны чалавек у дзяцінстве любіць маляваць. Але малююць не толькі людзі. Гэту карціну стварыў Нёман.
Спярша на пясчаную паласу мастак старанна наносіць тонкі слой рачнога глею. Глей паступова цвярдзее, высыхае на сонцы, шліфуецца ветрыкам. На пяску ў цёплых лужынках купаюцца чыжы і вераб’і. Звяры і птушкі ўпрыгожваюць прыбярэжную карцінуікарункамі сваіх слядоў.
Праца над карцінай працягваецца. Праз некалькі дзён Нёман-мастак адкрые новую старонку свайго альбома. (67 слоў)
Паводле А. Мандрук.
Паведаміць пра значэнне слоў глей (вязкі асадак на дне вадаёмаў), карункі (ажурныя вырабы).
Паведаміць пра напісанне слоў не толькі, пясчаную, Нёман-мастак.