Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
У Мінску пабудавана прыгожае метро. Метро — гэта падземная чыгунка. Блакітныя паязды стралой імчаць па бліскучых рэйках. Вось з цёмнага тунэля выехаў хуткі поезд. Перад пасажырамі аўтаматычна расчыніліся шырокія дзверы. 3 асветленых вагонаў выйшлі людзі. Іх гасцінна сустракаюць прыгожыя светлыя станцыі. Праз некалькі хвілін вагоны зноў запоўняцца новымі пасажырамі. Метро дапамагае мінчанам хутка дабрацца ў самыя розныя куткі нашага горада. Падземная чыгунка ўпрыгожвае беларускую сталіцу. (65 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка».
Паведаміць пра напісанне слоў метро, тунэля.
Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў другім сказе.