Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Да чаго прыгожая гэта вясновая раніца! У паветры яшчэ сыра. На лісточках вішняку вісяць буйныя кроплі начных туманаў. На платах і на стрэхах ляжыць вільгаць. За сялом густа зеляніцца поле. Загоны перасякаюцца шырокімі звілінамі дарог.
Усходзіць сонца. Яно баязліва паказваецца на небасхіле. Першыя промні яго кладуцца цягучым золатам. Сонца падымаецца над лесам. Яно лізгае па дрэвах і западае ў*прагаліны. Лес пачынае напаўняцца густымі пахамі. (68 слоў)
Паводле Я. Скрыгана.
Паведаміць пра значэнне слоў слізгаць (плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет), прагаліна (незарослае месца ў лесе).
Паведаміць пра напісанне слоў да чаго, вісяць, небасхіле.