Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Страшны звер
Дзеці спыніліся на ўзлеску адпачыць. Малыя палеглі на мяккую траву пад дрэвамі. Раптам паблізу пачуўся нейкі дзіўны гук. Хто гэта? Дзеці асцярожна пайшлі на гукі. Праз некалькі крокаў перад імі адкрылася светлая палянка. Дзесьці тут і роў страшны звер. Дзеці ўбачылі на бярозцы слоік. Гэты гук даносіўся са слоіка. Дзеці падышлі бліжэй. У ім валтузіўся калматы чмель. Так лес палохае часам баязлівых людзей. (65 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі.
Паведаміць пра напісанне слоў паблізу, праз, дзесьці.