Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Аднойчы на паляванні я знайшоў вавёрчыну кладоўку. У дупле ляжалі буйныя, чыстыя і спелыя арэхі. Як вавёрка адрознівае спелыя арэхі ад няспелых? Хутка мне давялося разгадаць гэту загадку.
Была ціхая асенняя раніца. Я сеў адпачыць пад дрэва. Раптам на мяне пасыпаліся арэхі. Гэта на арэшыне вавёрка збівае плады. Натрэсла вавёрка арэхаў, нагнула мордачку і пачала вадзіць ёю з боку ў бок. Вавёрка выбірала спелыя арэхі па паху. (69 слоў)
Паводле Н. Нікольскага.
Паведаміць пра напісанне слова няспелых.