Задания
Версия для печати и копирования в MS WordЗапишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Пояснение. Лета набірае сілы
Лета набірае сілы. Возера ляжыць у цудоўнай аправе. Як сіняе вока яно паглядае з зялёнай травы. Гамоняць пад ціхім павевам ветру лёгкія каласы. Яны ўпрыгожаны жоўтымі пяшчотнымі завушніцамі кветак. Стромкія каласы цягнуцца да празрыстага неба. Яны нібы просяць спагады ў час свайго красавання. Густы ячмень з сінім налётам ганарыста распускае пушыстыя вусы. Расплюшчвае блакітныя вочы лён. А на сенажацях кветак не пералічыць! (65 слоў)
Паводле П. Броўкі.
Паведаміць пра значэнне слова спагада (спачуванне).