Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна частавала вадою яшчэ нашых дзядоў і прадзедаў. Яе вада нагадвала чысцейшыя слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі —!аксамітныя межы. Каля крынічкі кіпела жыццё.
Сонейка пачынала новы дзень. Крычалі ў небе гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся павітаць сонейка першымі. У хвалях паветра іх песні гучалі прыгожай музыкай. Цяжка было вызначыць з іх лепшага спевака. Кожны ўслаўляў жыццё. (69 слоў)
Паводле Я. Коласа.
Паведаміць пра значэнне слова аксамітны (нібыта з аксаміту, шаўковай тканіны, пакрытай ворсам).
Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў чацвёртым сказе.