Запишите текст под диктовку.
Воспользуйтесь плеером, чтобы прослушать запись.
Усё лета цвітуць дзьмухаўцы. Яны падобныя на маленькія сонейкі з зялёнымі промнямі. Насенне дзьмухаўца паспявае хутка. А на месцы кветак утвараюцца пушыстыя шарыкі.
Дзьмухні на шарык. У паветры паплывуць лёгкія пушынкі. Вось таму народ і назваў гэтую кветачку дзьмухаўцом.
Раніцай дзьмухаўцы прачынаюцца і ўсміхаюцца адзін аднаму сваімі залацістымі пялёсткамі. Увечары кветкі закрываюцца і моцна спяць усю кароткую ноч. У сонечны летні дзень палянка з квітнеючымі дзьмухаўцамі здаецца залатой. (69 слоў)
Паводле М. Прышвіна.
Паведаміць пра напісанне слоў дзьмухаўцы (дзьму- хаўца, дзьмухаўцом, дзьмухаўцамі), дзьмухні, усміхаюцца, увечары.