Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Апенькі не растуць па адной. Яны ідуць у наступленне незлічоным войскам. Найбольш ім падабаецца гаспадарыць на старых прасеках, на спілаваных пнях. А самыя адважныя з іх карабкаюцца па камлі бяроз, соснаў і дубоў. Смокчуць сок жывога дрэва. Точаць яго карані.
Апенькі — лясныя шкоднікі. 3 імі трэба змагацца. Тут могуць дапамагчы грыбнікі. Яны любяць вяртацца дамоў з поўнымі кошыкамі. Прыемна змагацца з апенькавым войскам. Няма калі сумаваць. (67 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Паведаміць пра значэнне слова камель (рус. ствол).
Паведаміць пра напісанне слова незлічоным.
Паведаміць пра пастаноўку пряцяжніка ў сёмым сказе.