Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Хто не ведае гэтага крылатага ляснога доктара? Дзятлаў на Беларусі жыве цэлая сямейка.
Ёсць дзятлы стракатыя, зялёныя, сівыя. Самага вялікага дзятла называюць жаўна. Ён апрануты ў чорнае апярэнне, а на галаве носіць чырвоную шапачку. Дзюба ў жаўны нібы жалезнае долата. За два тыдні ён будуе прасторнае дупло. Жаўна лечыць дрэвы ад світання да змяркання. I як сапраўдны Айбаліт ніколі не стамляецца рабіць дабро — берагчы нашы гаі, дубровы і бары. (70 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Паведаміць пра значэнне слова долата (інструмент для прабівання адтулін, дзірак у дрэве).
Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў апошнім сказе.