Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Дзядуля і Андрэйка накіраваліся па бярозавік. На ўзлеску ў кронах бярозак спяваюць берасцянкі, сінічкі. На бярозе сядзіць дзяцел. Ён зрабіў дзюбкай дзірачку і п’е сок. Па ствале роўненькім ланцужком паўзуць мурашкі. Яны ласуюцца бярозавым сокам. Дзед акуратна зрабіў засечку на бярозе, прымацаваў латок. Па ім хуценька ў слоік пабеглі празрыстыя кроплі. Ходзіць Андрэйка між бяроз, птушак слухае. Вечарам хлопчык пераліў бярозавік з маленькіх пасудзінак у бочачку. (68 слоў)
Паводле Я. Галубовіча.
Паведаміць пра значэнне слова бярозавік (бярозавы сок).