Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Ілья з татам былі ў лесе. Па зямлі скакала рыжая вавёрачка і часта аглядвалася. За маці беглі вавёрчаняты.
Вавёрка адчула небяспеку. Яна схапіла аднаго малога і хутка ўзбегла на дрэва. Другое дзіцяня Ілья захацеў забраць з сабой.
Пачуўся трэск сухога галля. Гэта вавёрка хвалявалася і пераскоквала з галінкі на галінку.
Ілья пусціў вавёрчаня на зямлю. Жоўценькім агеньчыкам зляцела з дрэва спрытная вавёрка. Схапіла малога і заскакала па галінках. (70 слоў)
Паводле М. Алтухова.
Паведаміць пра напісанне слова адчула.