Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Рыгорка на кухні складваў на стале канструктар. Раптам хлопчык убачыў між шыбін на акне маленькага чмеліка. Ён бездапаможна біўся крыльцамі аб шкло. Рыгорка ўспомніў цікавыя гісторыі пра чмялёў, якія распавядаў яму дзядуля. Ён вырашыў дапамагчы чмеліку.
Матуля дапамагла хлопчыку адчыніць палову акна. Асцярожна анучкай Рыгорка злавіў чмеліка. Затым высунуў руку ў фортку і выпусціў яго. Чмель быццам растаў у густым паветры. У хлопчыка стала прыемна і радасна на душы. (70 слоў)
Паводле М. Даніленкі.
Паведаміць пра значэнне слова шыбіна (кавалак
шкла, устаўлены ў аконную раму).
Паведаміць пра напісанне слоў адчыніць, затым.
Паведаміць пра пастаноўку коскі ў чацвёртым сказе.