Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Прыйшоў чэрвень. Ён адчыняе дзверы ў лета. У чэрвені сонейка ўзнімаецца ў неба вельмі высока. Яно пасылае на зямлю шмат цяпла. Аднак гэты месяц багаты на нечаканыя прыродныя з’явы. Часам здараюцца моцныя вятры, засухі і ліўні, начныя замаразкі.
Лугі ў чэрвені нагадваюць стракаты дыван. Цвітуць рамонкі, незабудкі, смолкі, валошкі, канюшына. На палях красуе маладое жыта. У лесе вырастаюць летнія грыбы. Іх называюць каласавікамі. На лясных палянках спеюць першыя суніцы. (70 слоў)
Паводле I. Марачкінай.
Паведаміць пра значэнне слоў стракаты (рознакаляровы), смолка (лугавая расліна з ружовымі кветкамі і клейкімі зверху сцёбламі). Паведаміць пра напісанне слоў адчыняе, нечаканыя.