Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
У чэрвені на палянках пабліскваюць духмяныя суніцы. Іх называюць хітрымі ягадкамі. Суніцы любяць хавацца пад лісцікі.
Хутка ў сасновым бары паспяваюць чарніцы. Гэта цёмныя ягады з сінім адценнем. Следам за чарніцамі ў сярэдзіне ліпеня ружавеюць маліны. Яны чаруюць і пахам, і смакам, і колерам. Але адшукаць іх нялёгка. Высока ўзняліся густыя кусты малінніку. Яны нібы хаваюць сваё багацце. Летам лес нагадвае ягаднае царства. (65 слоў)
Паводле I. Марачкінай.
Паведаміць пра напісанне слоў адценнем, нялёгка.