Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Паспелі духмяныя суніцы. Алесь, Міколка і Ягорка сабраліся ў лес. Як хочацца паспытаць смачных ягад! Алесь збірае суніцы ў лазовы кошык. Міколка асцярожна складвае іх у кішэню. Малы Ягорка кідае ягадкі ў роцік.
Вяртаюцца хлопчыкі дамоў. Алесь прынёс маме поўны кошык суніц. У Міколкі атрымалася духмянае пюрэ ў кішэні. А ў маленькага Ягоркі пра ягады нагадвалі толькі ліпкія шчочкі. Усміхнулася матуля, прытуліла да сябе сыноў. Кожнай справе вучыцца трэба. (70 слоў)
Паводле А. Вашчанкі.
Паведаміць пра напісанне слоў пюрэ, усміхнулася.