Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Жывуць ракі ў азёрах і рэках. Хаваюцца ў норках пад карчамі ці каменнем. Спажываюць яны чарвякоў, дробную вадзяную жыўнасць, маленькую рыбку. Не даюць забрудзіцца вадзе і гэтым прыносяць карысць.
У рака доўгія вўсы і сярдзітыя вочы. Клюшні ў яго падобныя на кавальскія абцугі. Поўзае, плавае рак галавой назад. Некалькі разоў за лета ён ліняе. Панцыр лопаецца. Тоўсты гаспадар вылазіць з яго. Потым цярпліва чакае ў нары з’яўлення новай вопраткі. (70 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Паведаміць пра значэнне слова клюшня (канечная частка ножкі рака, якая па форме нагадвае шчыпцы), словазлучэння кавальскія абцугі (металічныя шчыпцы каваля).
Паведаміць пра напісанне слоў абцугі, назад.