Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Бабуля разбудзіла мяне рана. Я выбег на двор. На вуліцы было ціха.
Паступова пачалі абуджацца птушкі. Першымі зацырыкалі на даху вераб’і. Зашчабяталі на правадах ластаўкі. У лесе за хатай закувала зязюля. На ліпе заклекатаў бусел. Выглянуў з дупла старой грушы чорны шпачок. Выпырхнуў з дупла, прымасціўся на галінцы і заспяваў.
Але раптам у садзе азваўся салавей. Мяккая сярэбраная трэль рассыпалася між яблынь. Яна заглушыла галасы іншых птушак. (69 слоў)
Паводле В. Дайліды.
Паведаміць пра значэнне слова азвацца (адклікнуцца, адазвацца, адгукнуцца).
Паведаміць пра напісанне слоў выпырхнуў, рассыпалася.