Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Чорнага бусла рэдка хто бачыў. Птушка гэта дзікая і вельмі асцярожная. Яна трымаецца глухіх і балоцістых мясцін. Гняздуецца на высокіх старых дрэвах у гушчары. Кожная пара чорных буслоў мае свой участак. Сюды яны не пускаюць іншых буслоў. Гнёзды іх знаходзяцца на вялікай адлегласці. Чорны бусел рэдка клякоча.
Маладыя бусляняты пакідаюць гняздо ў першай палове ліпеня. Восенню чорныя буслы не збіраюцца ў вялікія чароды. У вырай яны ляцяць сем’ямі. (70 слоў)