Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Перад вечарам сабралася на дождж. Нізкія хмары доўга хадзілі навокал і набрынялі дажджавым пылам. Паветра стала цяжкім і духмяным. Нарэшне на паўднёвым захадзе густа засінела.
Хутка сіні кавалак неба стаў свінцовым. Сонца схавалася ў нізкія хмары. Шырокае жытнёвае поле прытаілася ў чаканні дажджу. Хмара ўсё цямнела.
Раптам яна расшчапілася яркім промнем маланкі. Усё ўскалыхнулася пад магутным ударам грому. Светлым пылам пакрылася жытнёвае поле. Пайшоў дробны цёплы дождж. (69 слоў)
Паводле Т. Хадкевіча.
Паведаміць пра напісанне слоў нарэшце, расшчапілася.