Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Мінск — сталіца нашай краіны. Ён зачароўвае сваёй прыгажосцю. Горад сустракае кожнага шырокімі вуліцамі і праспектамі, прыгожымі будынкамі, зялёнымі скверамі. Мінск будуецца і маладзее. Гэта адзін з сучасных гарадоў свету.
3 вышыні нябёсаў горад выглядае цудоўным кветнікам. Даўнейшыя вузкія вуліцы і новыя праспекты ўпрыгожаны зелянінай. На газонах зоркамі ззяюць гваздзікі, цюльпаны, ружы. Праз увесь горад блакітнай стужкай*бруіцца старажытная рака Свіслач. Вось які вясёлкавы вянок мае наша сталіца! (68 слоў)
Паводле М. Пазнякова.
Паведаміць пра значэнне слова бруіцца (цячы, пераліваючыся струменямі). Паведаміць пра напісанне слова ззяюць. Паведаміць пра пастаноўку працяжніка ў першым сказе.