Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Адкуль вясна бярэ свой пачатак? На дварэ запахла сырасцю. Над зямлёй навісла шэрая імгла. Можа гэта пачатак вясны?
Певень напіўся з лужыны. Ён узляцеў на плот і заспяваў на ўсё горла. А можа ён спявае песню вясне?
Снегу яшчэ цэлыя гурбы. Але з паўднёвага боку ўжо паказалася зямля. Гэта пачынаецца вясна.
Па дарозе паходжвае беладзюбы грак. Гэта наша першая пералётная птушка. 3 яе пачынаецца вясна. (67 слоў)
Паводле Я. Коласа.
Паведаміць пра напісанне слова беладзюбы.