Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
На старой алешыне буслы зрабілі гняздо. Яно быццам вянок упрыгожвала дрэва. У гняздзе стаялі тры маладыя буслы. Іх ужо цяжка адрозніць ад дарослых буслоў. Але яны пакуль яшчэ не пакідалі гнязда. Да алешыны падляцеў стары бусел. Ён сеў на край гнязда і шырока расправіў крылы. Маладыя буслы пачалі паўтараць услед за ім. Раптам бусляняты ўзняліся над гняздом. Яны зрабілі некалькі кругоў і назаўсёды пакінулі роднае гняздо. (67 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Паведаміць пра напісанне слоў услед, назаўсёды.