Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Лес знаходзіўся ў лагчыне. Здалёк ён здаваўся вялікім. Тут раслі высокія яліны. Часам трапляліся адзінокія бярозы. Над арэшнікам гусціўся ядловец. Каля самай ракі стаялі старыя вольхі. Як тут было ціха і спакойна!
У прагаліну паміж дрэў садзілася сонца. Яно фарбавала дрэвы ў чырвоны колер. Неба ружавела на захадзе. А на ўсходзе яно было цёмным. Цёмнае неба злівалася з лесам у адну суцэльную цемру. Паступова ў лес ішла ноч. (68 слоў)
Паводле К. Чорнага.
Паведаміць пра значэнне слоў ядло́вец (вечназялёны куст), прагаліна (незарослае месца ў лесе). Паведаміць пра напісанне слоў лагчыне, здалёк.