Запишите текст под диктовку.
Пояснение.
Стаіць прыгожы дзень. Такія бываюць звычайна ў канцы жніўня. Над апусцелым полем узлятаюць стайкі шпакоў. Зямля здаецца лёгкай, бязважкай. Яна дыхае цішынёй, спакоем. Добра відаць дрэвы на шляху, зубчасты край лесу. Трапечацца жоўты ліст на бліжняй бярозе. Высока ў небе ляціць самотная павуцінка.
Над імшарынай узнімаецца бусел, паважна ляціць над полем. Міколка пазнае яго. Бусел жыве на старой грушы каля хаты. Міколка ўзмахвае сваім кошыкам і вітае бусла. (70 слоў)
Паводле М. Лынькова.
Паведаміць пра значэнне слоў нечакана. трапятацца (пастаянна рухацца, варушыцца, дрыжаць), самотны (сумны, журботны), імшарына (мохавае балота).
Паведаміць пра напісанне слова трапечацца.